Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы амэрыканскага касьмічнага агенцтва НАСА кажуць, што на Марсе яны знайшлі старажытнае возера, у якім некалі маглі б жыць мікраарганізмы.

Марсаход Curiosity знайшоў возера ўнутры кратэра Гейла, дзе касьмічны карабель прызямліўся ў жніўні 2012-га.

Навукоўцы кажуць, што возера, магчыма, займае плошчу 50 квадратных кілямэтраў.

Адмыслоўцы НАСА сьвярджаюць, што ўзоры, сабраныя Curiosity, паказваюць: возера існавала сама мала дзесяткі тысячаў гадоў.

Мікраарганізмы, падобныя на тыя, якія там жылі, можна сустрэць на Зямлі ў глыбокіх пячорах і ў гідратэрмальных крыніцах на дне акіянаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG