Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль спэцназ выціскаў мітынгоўцаў, людзі ў цывільным разабралі апазыцыйныя барыкады


Людзей ля блёкпосту на скрыжаваньні вуліцаў Банкавая і Лютэранская, за які адказная арганізацыя «Свабода», пачалі выціскаць сілавікі. Мітынгоўцы спрабуюць аказваць супраціў.

Па дадзеных журналістаў, якія знаходзяцца на месцы здарэньня, невядомыя людзі выкарыстоўвалі супраць сілавікоў дубцы і газ. Ці гэта былі непасрэдна мітынгоўцы, пакуль невядома.

Сілавікі прыйшлі на рог Лютэранскай і Банкавай, спачатку былі пасіўнымя. Некалькі дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў, якія прыйшлі да блёкпосту, заклікалі мітынгоўцаў вярнуцца на майдан Незалежнасьці. Аднак апазыцыя зьвярнулася да прысутных і заклікала не адыходзіць. Пасьля гэтага сілавікі пайшлі ў наступ.

Пакуль сілавікі адціскалі мітынгоўцаў, невядомыя людзі разабралі блёкпост апазыцыі на рагу вуліц Лютэранская і Банкавая. Паводле прысутных на месцы здарэньня журналістаў, барыкады разбуралі маладыя людзі ў цывільным, якіх на месца пратэсту бесьперашкодна прапусьцілі праваахоўнікі.

Гэтай ноччу невядомыя ўжо разабралі іншыя барыкады апазыцыі.


ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG