Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Міліцыя пачынае зачыстку. Б'е людзей


Як піша Украінская праўда, на рагу вуліцы Грушэўскага і Кріпосного завулку каля 1:00 ночы пачалася зачыстка барыкады сіламі міліцыі.

Пра гэта паведаміў дэпутат Андрэй Шаўчэнка.

«Міліцыя зачышчае жорстка, білі людзей, гэта ўсё здымаюць камэры», — сказаў ён.

«Спэцназ разрэзаў лягер на два і крок за крокам рухаецца наперад. Адзін намёт ужо павалены на зямлю, другі яшчэ стаіць», — дадаў Шаўчэнка.
Паводле яго слоў, затрыманы актывіст Дзяніс Сергіенка, якога Шаўчэнка спрабуе вызваліць.

Са словаў спадара Шаўчэнкі, на месцы прысутнічаюць дэпутаты-рэгіяналы Шуфрыч і Гайдаш.

Пасьля зачысткі пратэстоўцы, якія трымалі барыкаду, перайшлі на Майдан Незалежнасьці.

Дэпутат Шаўчэнка паведаміў, што абышлося без раненьняў:

«У ход ішлі дубінкі і чаравікі, але міліцыя хутчэй піхалася. Міліцыі было ў некалькі разоў больш, чым людзей, таму ім хапала сілы. Пацярпелых у нас няма», — сказаў Шаўчэнка.

ЖЫВЫ БЛОГ ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ




XS
SM
MD
LG