Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША папярэдзіў Януковіча па тэлефоне


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове папярэдзіў прэзыдэнта Віктара Януковіча аб недапушчальнасьці ўжываньня гвалту падчас масавых акцыяў пратэсту. У паведамленьні, апублікаваным на сайце Белага дома, гаворыцца, што «Байдэн выказаў Януковічу глыбокую заклапочанасьць з нагоды сытуацыі ва Ўкраіне і ўзрослага патэнцыялу для гвалту» .

«Віцэ-прэзыдэнт падкрэсьліў неабходнасьць неадкладнай дээскаляцыі сытуацыі і пачатку дыялёгу зь лідэрамі апазыцыі па дасягненьні кансэнсусу для выпрацоўкі шляху Украіны наперад», — інфармуюць ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША.

Джо Байдэн таксама адзначыў, што «гвалт ня мае месца ў дэмакратычным грамадзтве, і ён несумяшчальны са стратэгічнымі адносінамі паміж Украінай і ЗША». «Віцэ-прэзідэнт пацьвердзіў цьвёрдую падтрымку ЗША эўрапейскіх імкненьняў Украіны і павіншаваў прыхільнасьць прэзыдэнта Януковіча да захаваньня гэтага шляху».
XS
SM
MD
LG