Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Януковіча падалі ў суд


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Днепрадзяржынскі праваабаронца Віталь Купрый падаў у Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны пазоў аб прызнаньні супрацьпраўнай бязьдзейнасьці прэзыдэнта Віктара Януковіча падчас падзеяў, якія адбыліся ў Кіеве на плошчы Незалежнасьці і каля адміністрацыі прэзыдэнта адпаведна 30 лістапада і 1 сьнежня.

Ён таксама патрабуе ад суду абавязаць Януковіча адправіць у адстаўку міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанку, неадкладна вызваліць затрыманых падчас сутычак і пакараць вінаватых у жорсткім абыходжаньні зь мірнымі дэманстрантамі .

Віталь Купрый заявіў, што ў адпаведнасьці з артыкуламі 102 і 104 Канстытуцыі Украіны, Прэзыдэнт Украіны зьяўляецца, у прыватнасьці, гарантам захаваньня правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна, якія абавязаўся адстойваць пад прысягай. Праваабаронца лічыць, што такім чынам Канстытуцыя абавязвае Януковіча ужыць нададзеныя яму паўнамоцтвы і прыняць рашэньне аб адстаўцы міністра ўнутраных справаў.
XS
SM
MD
LG