Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявіўся фотаздымак Нацыянальнай бібліятэкі, якая нібыта зазьзяла жоўтым і блакітным колерамі на знак салідарнасьці з Эўрамайданам.

Многія ўспрынялі гэты каляж як праўду. Тўіт са здымкам Бібліятэкі трапіў у топ самых цытаваных паведамленьняў, прысьвечаных украінскаму Майдану.

У многіх краінах сьвету будынкі, масты, помнікі насамрэч падсьвечаныя колерамі ўкраінскага сьцягу на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі, якія не спыняюць акцыі цягам трох тыдняў.

У ЗША, жоўта-блакітнымі колерамі падсьвяцілі сымбаль свабоды і дэмакратыі — статую Свабоды ў Нью-Ёрку.

Падобная акцыя прайшла і ў Бразіліі. У Рыа-дэ-Жанэйра падсьвяцілі колерамі ўкраінскага сьцяга знакамітую статую Хрыста-Збаўцы.

Таксама мост паміж ЗША і Канадай сьвеціцца жоўта-блакітным. Яшчэ раней быў аналягічна падсьвечаны Палац культуры і навукі ў Варшаве

Найвышэйшы хмарачос у Польшчы папраўдзе стаў жоўта-блакітным

Найвышэйшы хмарачос у Польшчы папраўдзе стаў жоўта-блакітным

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG