Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», дзе дапамагаюць былому палітвязьню.

Паводле праваабаронцаў, Васіль Парфянкоў падпісаў касацыйную скаргу на прысуд, які вынес яму 5 сьнежня судзьдзя Леанід Ярмоленкаў зь Першамайскага раённага суду. Зараз адвакат Васіля Парфянкова мусіць адправіць скаргу ў Менскі гарадзкі суд, дзе будзе прызначаны яе разгляд.

Пакуль скаргу Васіля Парфянкова не разгледзіць Менскі гарадзкі суд, прысуд адносна актывіста лічыцца не ўступілым у сілу.

Васіля Парфянкова з 5 сьнежня ўтрымліваюць у ізалятары на Валадарскага. «Яго наведваў адвакат. Васіль сказаў, што зь ім ўсё нармальна».

Асабістыя рэчы Васіля Парфянкова застаюцца ў Сьветлагорскім ЛПП, дзе ён праходзіў прымусовае лячэньне ад алькагалізму. «Гэта любога з нас могуць зрабіць алькаголікам: зьмерылі ціск, ударылі па каленцы малаточкам — вось і ўвесь мэдычны агляд», — апавёў Васіль Парфянкоў на судзе 5 сьнежня. Паводле актывіста, на суд, які пастанавіў адправіць яго ў ЛПП, Васіля Парфянкова нават не прывезьлі.

5 сьнежня Першамайскі суд асудзіў Васіля Парфянкова на 1 год калёніі строгага рэжыму за парушэньне правілаў прафіляктычнага нагляду, які быў накладзены на актывіста ў пачатку году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG