Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны падтрымаў ідэю свайго папярэдніка Леаніда Краўчука правесьці агульнанацыянальны «круглы стол» дзеля пошуку выйсьця з палітычнага крызісу. Пра гэта паведамляецца на сайце кіраўніка Ўкраіны.

У паведамленьні гаворыцца: «Першы Прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук зьвярнуўся да Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча з прапановай правесьці агульнанацыянальны круглы стол для знаходжаньня кампрамісу ў сытуацыі, якая склалася, і запрасіць да ўдзелу ў ім прадстаўнікоў і ўлады, і апазыцыі.

Віктар Януковіч падтрымаў гэтую ініцыятыву. Паводле яго перакананьня, такі круглы стол можа стаць пляцоўкай для разуменьня.

На заўтра, на прапанову Л. Краўчука, заплянаваная сустрэча чатырох прэзыдэнтаў для абмеркаваньня найважнейшых пытаньняў, якія стаяць перад краінай».

З 1991 году прэзыдэнтамі Ўкраіны былі Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка.
XS
SM
MD
LG