Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеньне Ўладзя Яроменкі пачнецца 11 сьнежня


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

Вызначаны дзень, калі маладафронтавец Уладзь Яроменак мусіць пачаць адбываць тэрмін, прызначаны Першамайскім судом Менску за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду.

11 сьнежня аб 11-й гадзіне актывіст мусіць зьявіцца «з рэчамі» ў міліцыю Першамайскага раёну Менску.

Ці вядома, дзе будзе адбываць пакараньне Ўладзь Яроменак?

«Спачатку, як сказаў адвакат, зьмесьцяць у ізалятар на вуліцы Валадарскага, але потым могуць накіраваць у любы з арыштных дамоў — у той жа Ваўкавыск, Баранавічы, Жодзіна ці Глыбокае», — сказаў Свабодзе Ўладзь Яроменак.

Пра свой настрой напярэдадні чарговай адседкі актывіст сказаў: «Адчуваю сябе нармальна. Пратрымаюся».

Уладзь Яроменак быў асуджаны за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году на 3 гады зьняволеньня. У жніўні 2011 году быў памілаваны Лукашэнкам, але на волі актывіст не спыніў грамадзкай дзейнасьці. Некалькі разоў міліцыя затрымлівала Яроменку на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, пасьля чаго на яго быў накладзены прэвэнтыўны нагляд. У жніўні 2013 году суд пастанавіў пакараць Ўладзя Яроменку 3 месяцамі арыштнага дому.
XS
SM
MD
LG