Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ягонай базе ствараецца міжнароднае інфармагенцтва «Расея сёньня». Генэральным дырэктарам новага агенцтва прызначаны Дзьмітры Кісялёў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб ліквідацыі інфармацыйнага агенцтва «РИА Новости» і стварэньні на яго базе міжнароднага інфармагенцтва «Расея сёньня», паведамляе сайт Крамля.

Генэральным дырэктарам новага агенцтва прызначаны Дзьмітры Кісялёў.

Згодна з дакумэнтам, асноўным напрамкам дзейнасьці «Расіі сёньня» зьяўляецца асьвятленьне за мяжой дзяржаўнай палітыкі і грамадзкага жыцьця ў Расеі.

Тым жа ўказам ліквідуецца Расейская дзяржаўная радыёвяшчальная кампанія «Голас Расіі», а ўся яе маёмасьць перадаецца новаму агенцтву.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG