Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэслаў Немэн вярнуўся на адзін вечар у Горадню


Чэслаў Немэн

Чэслаў Немэн


У Горадні ўпершыню адбыўся канцэрт Наталі Немэн, дачкі вядомага польскага сьпевака ў 60-80-я гады Чэслава Немэна, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Васілішкі Шчучынскага раёна і вучыўся ў Горадні. Перад канцэртам у абласным тэатры Малгажата Немэн прадставіла выставу «Чэслаў Немэн у аб’ектыве жонкі».

Малгажата Немэн прафэсійны фатограф, у яе шмат здымкаў знакамітага мужа, але ў Горадню яна прывеза вельмі спэцыфічную выставу. Прадстаўляючы здымкі пані Малгажата сказала, што хацела паказаць Немэна не як вядомага сьпевака, якога большасьць людзей ведалі, а іншага, якога ведалі і бачылі толькі блізкія людзі.

Гарадзенскія мастакі выставілі карціны пра Чэслава Немэна

Гарадзенскія мастакі выставілі карціны пра Чэслава Немэна



Малгажата Немэн: «Чэслаў быў таксама і звычайным чалавекам, які ўмеў касіць сена, пафарбаваць хату, прыбіць дошку. І я асабліва зь цікавасьцю выстаўляю такія здымкі ў школах, якія носяць імя Чэслава Немэна. Хачу, каб моладзь бачыла, што іх патрон умеў ня толькі быць элегантна апранутым на сцэне, прыгожа сьпяваў, але ён быў яшчэ і сапраўдным мужчынам, які не цураўся ў жыцьці мужчынскае працы».
Перад выхадам на сцэну яна распавяла, што ў глыбіні душы яе нешта кусала калі пераехала граніцу, а калі паехалі па нёманскім мосце ускрыкнула на ўсю машыну: «Абудзіцеся, мы едзем празь Нёман».

Наталя Немэн перад канцэртам вельмі хвалявалася, яна прыехала ў Горадню упершыню. У яе рэпэртуары ня толькі найбольш вядомыя хіты Чэслава Немэна, але перадусім яго творчасьць з больш позьніх альбомаў, такіх як «Terra Deflorata» ці «Spodchmurykapelusza». Іх Чэслаў Немэн ствараў самастойна, з дапамогай шматлікага электроннага інструмэнтара. Дачка сьпевака «перакладае» гэтыя творы на мову інструмэнтальнай музыкі.

Наталя Немэн на сцэне Гарадзенскага драматычнага тэатра

Наталя Немэн на сцэне Гарадзенскага драматычнага тэатра



Перад выхадам на сцэну яна распавяла, што ў глыбіні душы яе нешта кусала калі пераехала граніцу, а калі паехалі па нёманскім мосце ускрыкнула на ўсю машыну: «Абудзіцеся, мы едзем празь Нёман».

Паводле пані Наталі, яе бацька ня часта распавядаў ёй пра сваю радзіму, запомнілася тое, калі ён быў у Васілішках апошні раз у 1979 годзе.

Малгажата Немэн прадстаўляе фотавыставу пра свайго мужа

Малгажата Немэн прадстаўляе фотавыставу пра свайго мужа

Наталя Немэн: «Пасьля гэтай паездкі ён быў расчараваным ад таго, што ўбачыў. Бо не было ўжо той ягонай вёсачкі. І думаю, ён вельмі хацеў, каб Васілішкі засталіся ў ягонай памяці такімі, якімі ён ведаў іх у дзяцінстве. Магчыма, тыя ягоныя пачуцьці шмат у чым перадаліся і мне, можа таму так доўга я сюды не прыяжджала».

Канцэрт і выставу ў памяць аб Чэславе Немане арганізавала Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні супольна з Гарадзенскім драматычным тэатрам і мясцовай філярмоніяй.

Czesław Niemen Dziwny jest ten świat


Адкрываючы мерапрыемства, консул Польшчы ў Горадні Веслаў Раманоўскі назваў Чэслава Немэна самым вядомым эмігрантам Гарадзеншчыны ў другой палове ХХ стагодзьдзя.

У панядзелак Малгажата і Наталя Немэн наведаюць Старыя Васілішкі, дзе яшчэ захаваўся дом у якім вырас Чэслаў Немэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG