Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне чакаюць увядзеньня надзвычайнага стану


«У якасьці ўмовы наданьня фінансавай дапамогі рэжыму Януковіча Крэмль паставіў умову „навядзеньня парадку ва Ўкраіне“, пад чым маецца на ўвазе ўвядзеньне надзвычайнага стану і жорсткае сілавое прыдушэньне масавых акцый пратэсту», — Штаб нацыянальнага супраціву зьвярнуўся да ўкраінскага народу з нагоды пагрозы ўвядзеньня надзвычайнага стану.

Прадстаўнікі Штабу сьцьвярджаюць, што такую ўмову паставілі Януковічу падчас перамоваў у Сочы 6 сьнежня.

Штаб паведамляе, што ў выпадку ўвядзеньня надзвычайнага стану, ён, «абапіраючыся на волю народу, будзе лічыць Прэзыдэнта, Кабінэт Міністраў і іншыя органы дзяржаўнай улады нелегітымнымі і будзе вымушаны ўзяць на сябе ўсю паўнату адказнасьці за сытуацыю ў краіне.

Штаб зьвярнуўся да ўсіх жыхароў Украіны з заклікам неадкладна прыбыць на Майдан.

Сёньня ў Кіеве праходзіць «народны сход», у якім прымаюць удзел па розных ацэнках ад мільёна да паўтара мільёнаў чалавек.

На Майдане размаўляюць пра тое, што надзвычайны стан може быць уведзены ўжо сёньня ўначы.


Жывая відэатрансьляцыя з розных камэраў

Паводле ацэнак апазыцыі, больш за мільён украінцаў бяруць удзел у мітынгу на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, паводле міліцыі — 50 тысячаў. Апазыцыя ачапіла дзяржаўныя будынкі і выставіла Януковічу ультыматум.




TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


XS
SM
MD
LG