Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя ачапіла і заблякавала ўрадавыя будынкі. Клічко паставіў намёт (ужывую)


Мітынгоўцы Эўрамайдану пачалі пікетаваньне ўрадавага кварталу. Пра гэта заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Ярсень Яцанюк са сцэны на Майдане.

«Мы пашыраем нашу акцыю. Ад сёньня мы пікетуем цалкам увесь ўрадавы квартал», — заявіў Яцанюк.

Між тым лідэр «Удар» Віталь Клічко забіў першы калок для ўстаноўкі намёту на адным з уездаў да ўрадавага кварталу.

«Мы выказваем сваю непавагу да гэтай улады, мы ўзмацняем ціск, мы патрабуем поўнай зьмены ўлады. Улада ня хоча чуць нас з Майдану, будзе чуць адсюль», — сказаў Віталь Клічко.




Паводле ацэнак апазыцыі, больш за мільён украінцаў бяруць удзел у мітынгу на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, паводле міліцыі — 50 тысячаў. Апазыцыя ачапіла дзяржаўныя будынкі і выставіла Януковічу ультыматум.

Жывая відэатрансьляцыя з розных камэраў



TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


XS
SM
MD
LG