Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдан казакі прыехалі на конях, дзеткі — на татавых плячах, літоўцы — зь песьнямі, украінскія будысты — з мэдытацыяй.

«Калі не падпіша ўказ пра адстаўку — яму будзе кепска, — на адным баку Майдана пра гэта кажа мне кіеўлянін Максім. — Людзі проста адсюль не сыдуць».

«Цяжка лягаць спаць, цяжка прачынацца, калі разумееш, у якой краіне ты жывеш, — а гэта ўжо Яўген. Я спыніла яго зусім зь іншага боку, — Пытаньне ўжо не стаіць, хто далей. Цяпер пытаньне, каб „іх“ не было».

Лідэры апазыцыі сёньня з Майдану паўтарылі свае патрабаваньні — адстаўка ўраду, адстаўка прэзыдэнта Віктара Януковіча. Ва ўкраінскага прэзыдэнта цяпер, дарэчы, новае народнае імя — Янушэску. Так яго называе Арсень Яцанюк.

Каб трапіць на сам Майдан, прыходзіць трэба было за некалькі гадзінаў. А дванаццатай, на якую прызначана народнае «віче», ён ужо запоўнены людзьмі.
На Майдан ідуць калёнамі, групамі, парамі і сем’ямі. «Слава Ўкраіне! Героям Слава» — гучыць проста фонам і з розных месцаў.

Яшчэ праз гадзіну ўжо цяжка нават на прылеглых вуліцах. Але мітусьні і таўкатні няма.

На Майдан ідуць калёнамі, групамі, парамі і сем’ямі. «Слава Ўкраіне! Героям Слава» — гучыць проста фонам і з розных месцаў.

«Гэта ж як так можна было зрабіць, — абураецца сталая жанчына. — Узяў і не падпісаў, з народам не параіўся! Дзяцей пабіў!»



Першае, што ўразіла асабіста мяне — тут шмат дзяцей. Вядома, яне не клясамі і групамі зь дзіцячых садкоў сюды прыйшлі. Але ўсё адно дзеці тут заўважныя.

«Ён абяцаў падпісаць гэтую дамову і не падпісаў, — тлумачыць мужчына хлопчыку гадоў шасьці.. — Ён людзей падмануў. А пасьля пабіў. Ён ня можа болей быць прэзыдэнтам».



Ігар з Аленай і іхная дачушка Дарынка адразу перадаюць прывітаньне «брацкай Беларусі»: «Мы зь сям’ёю зь першых дзён на Майдане. Я быў у ахове студэнтаў як раз у той дзень, калі іх разганялі. Мы прыйшлі ўсёй сям’ёй абараніць нашую Ўкраіну ад улады, якая зьнішчае народ».

Я шмат разоў чула пра тое, што дзецям і жанчынам ня месца там, дзе ёсьць небясьпека. Ірына кажа, што Майдан — месца бясьпечнае і яна не баіцца, але калі раптам і будзе нейкая пагроза, то ведае, што яе абароняць


Пра тое, што пратэст мірны — кажуць усе. Заклікі не паддавацца на правакацыі гучаць са сцэны Майдану безь перапынку. Заклікаюць ня толькі «сваіх», але і міліцыю, і «беркут».
​«Я сваю сям’ю абараню, не хвалюйцеся», — упэўнена кажа Ігар.

Пра тое, што пратэст мірны — кажуць усе. Заклікі не паддавацца на правакацыі гучаць са сцэны Майдану безь перапынку. Заклікаюць ня толькі «сваіх», але і міліцыю, і «беркут».

Хаця пасьля зьбіцьця «беркутам» студэнтаў і падзеяў на Банкавай, дзе пратэстоўцаў сапраўды люта зьбілі, цяпер, бадай, што ўжо дзяцей гэтым «беркутам» палохаюць. Але ўсё адно я ня раз чула: там, «у кардоне», такія ж украінцы.

«Беркут» і міліцыя выстаўленыя толькі каля адмінстрацыйных будынкаў — Кабміна, Вярхоўнай Рады і Адміністрацыі. Паміж імі і пратэстоўцамі стаіць грамадзянская ахова і барыкады. У тую сотню мэтраў адлегласьці зранку яшчэ пускалі журналістаў і грамадзкіх назіральнікаў.
Каля Кабміну проста цяпер будуюць барыкады.
Але парадак на Майдане ахоўвае не міліцыя і ня «беркут», а сам Майдан. Атрады самаабароны фармуюцца па сотнях.

Да «беркута» падыходзілі з кветкамі і пацалункамі. Дзяўчаты нават правялі сёньня акцыю «Ня бі! Кахай!». Але калі з Майдану лідэры апазыцыі абвясьцілі пра блякаваньне адміністрацыйнага кварталу, «беркут» нацягнуў супрацьгазы. Цалаваць іх сёньня ўжо не давядзецца.

Атмасфэра там накалілася. Каля Кабміну проста цяпер будуюць барыкады.



Але парадак на Майдане ахоўвае не міліцыя і ня «беркут», а сам Майдан. Атрады самаабароны фармуюцца па сотнях. У кожнай свой кіраўнік. Тут жа ёсьць група аказаньня мэдычнай дапамогі. Пакуль чакаюць наказу, куды ісьці, сьпяваюць украінскую песьню пра партызана, які «ляжыць ня дышыць».

«Мы называемся «дзявятая сотня», — гэты атрад грамадзкай абароны стаіць найбліжэй да Банкавай. — Нашая функцыя — станцыі «Інстытуцкая» —"Хрэшчатык«, — тлумачыць мне камандзір.

Я пытаюся, хто ім сказаў, што трэба ісьці ахоўваць станцыю мэтро. «Ды самі мы сабе сказалі, — сьмяецца ён. — Хто ж нам скажа, дзяўчынка?! Мы самаарганізаваліся».

Атрад падрыхтаваны для рознага развіцьця падзеяў. На хлопцах будаўнічыя каскі, адмысловыя плашчы, а ў кагосьці ногі пераматаныя скотчам, пад якім, найхутчэй, паралон.

«А мы будаўнічны атрад, — працягвае весяліцца камандзір. — Раптам што — цэгла якая на галаву ўпадзе. Як жа бяз каскі?!»



Уніз да Майдану па вуліцы Інстытуцкай ідзе вялікая група маладых людзей пад літоўскімі сьцягамі. Сьпяваюць нешта сваё, але гучна. З тратуара гучна крычаць дзьве дзяўчыны: «Літва! Дзякуй, што вы з намі».

Літоўцы прыехалі групай у трыццаць чалавек.



«Я шчасьлівы, што магу быць тут! — Жыгімонтас прыехаў у Кіеў зь Вільні. — Тут такі дух! Усё гэта робіць людзей шчасьлівымі і мяне таксама. Я, вядома, не магу гаварыць ад імя украінцаў. Але галоўная мэта — гэта падтрымаць людзей на Майдане, паказаць, што мы салідарныя».

Усім цікава, колькі там украінцаў. Я ня ведаю. І ня ведае ніхто. Расейскія каналы кажуць — сотні. Міліцыя — тысячы. Партыя «Ўдар» налічыла мільён. Партыя «Батьківщина» — паўтара мільёны.
Калі людзі, ахутаныя ў бчб-сьцягі сустракаюцца на вуліцах і вітаюць адзін аднаго «Жыве Беларусь», украінцы вакол таксама падхопліваюць — «Жыве!».

«Да хто ж іх палічыць, — Але дакладна больш, чым у мінулую нядзелю. Мы тады былі, і маглі стаяць свабодна там за мостам (гэта амаль на Майдане). А сёньня глядзіце — толькі тут на горцы стаім. А тады сказалі — быў мільён, — кажуць кіяўляне Максым і Натальля. — Мы свае правы тут адстойваем. Сёньня маеш права маўчаць — заўтра гэта будзе твой абавязак. Каб не было, як у Беларусі ці ў Расеі».

Дарэчы, беларускіх сьцягоў таксама хапае. Калі людзі, ахутаныя ў бчб-сьцягі сустракаюцца на вуліцах і вітаюць адзін аднаго «Жыве Беларусь», украінцы вакол таксама падхопліваюць — «Жыве!».



Вось гэтыя студэнты і актывісты стаяць асобным пікетам з плякатамі кшталту «Міліцыя з уродам».

«Намагаемся трохі мяняць павестку Майдану, — распавядае Ірына. — Каб ня проста тут „Слава Ўкраіне“ было ці нейкая абстрактная эўраінтэграцыя, а каб людзі ўжо канкрэтныя патрабаваньні сацыяльныя высоўвалі гэтай паліцэйскай уладзе. Хаця мы падтрымліваем патрабаваньне пра адстаўку ўлады».


Важнае, што кажуць пра Майдан, — людзі выйшлі не за асобных лідараў.

«Людзі доўга прастаяць, — дае свой праноз Яўген, — Яны, вядома, мусяць хадзіць на працу, выйсьця іншага няма. І цяпер рэвалюцыя стала рэвалюцыяй выходнага дня. Але вы ж бачыце, што сёньня гэта рэвалюцыя».

Важнае, што кажуць пра Майдан, — людзі выйшлі не за асобных лідараў. Ды нібыта і не хапае іх цяперашняй рэвалюцыі. Ідэя «круглага стала» вітае над Майданам апошнія дні, і напэўна, мала каму падабаецца. Віктар Януковіч па вяртаньні з Расеі яшчэ не сказаў ніводнага слова, а менавіта ад яго чакаюць рашучых дзеяньняў.

«Апазыцыя ўсё хоча з гэтай уладай дамаўляцца, — кажа Яўген, — Нам гэта не падыходзіць. Калі меркаваньне апазыцыі будзе разыходзіцца з народным, людзі пачнуць дзейнічаць самі. Безыніцыятыўную апазыцыю мы доўга трываць ня будзем. Возьмем уладу ў свае рукі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG