Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч сабраў альтэрнатыўны Майдан сваіх прыхільнікаў


На мітынгу «Пабудуем Эўропу ва Ўкраіне» ў падтрымку стратэгічнага курсу Прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча раніцай сабралася больш за 15 тыс. актывістаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Партыі рэгіёнаў.

«Мітынгоўцы выступаюць за мірнае вырашэньне сытуацыі, якая ўзьнікла ў краіне, а таксама асуджаюць дзеяньні лідэраў апазыцыйных сілаў, накіраваныя на раскол грамадзтва», — гаворыцца ў паведамленьні.

Перад мітынгоўцамі выступаюць народныя дэпутаты, сябры парлямэнцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў і грамадзкія актывісты.

У 12 гадзін на плошчы Незалежнасьці адбудзецца народнае веча, якое ўжо назвалі «Маршам мільёнаў». На нядзелю апазыцыянеры абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю і заклікалі тых, хто ня зможа прыехаць у Кіеў, арганізаваць мітынгі ў сваіх гарадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG