Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не спыняе праграмы па ўзбагачэньні ўрану


Прэзыдэнта Ірану Хасан Рухані прамаўляе ў Тэгеране, 14 лістапада 2013
Прэзыдэнта Ірану Хасан Рухані прамаўляе ў Тэгеране, 14 лістапада 2013
Іран працягвае выпрабаваньні больш эфэктыўнай тэхналёгіі па ўзбагачэньні ўрану. Пра гэта заявіў у суботу прадстаўнік агенцтва па выкарыстаньні атамнай энэргіі гэтай краіны.

Прадстаўнік атамнага ведамства Ірана Бехруз Камалвандзі праінфармаваў, што завершаны папярэднія выпрабаванні цэнтрыфуг новага пакаленьня. Ён падкрэсьліў рашучасьць Ірану працягваць ўзбагачэньне ўрану для вытворчасьці паліва для атамных станцыяў.
Разьвіцьцё Іранам новага пакаленьня цэнтрыфуг — машын, якія круцяцца са звышгукавой хуткасьцю, каб павялічыць колькасць ізатопу, які дзеліцца, — можа даць яму магчымасьць ўзбагачаць уран значна хутчэй.

І хоць гэта заява не супярэчыць папярэдняй дамове, заключанай у лістападзе паміж сусьветнымі дзяржавамі і Іранам, яно можа выклікаць занепакоенасьць на Захадзе, гаворыцца ў паведамленьні агенцтва Reuters. Перш за ўсё, таму, што матэрыял, які атрымліваецца на больш сучасных цэнтрыфугах, можа быць асновай пры стварэньні атамнай бомбы, калі яго ўзбагачэньне будзе даведзена да неабходнага ўзроўню.

Прэс-сакратар Іранскага ведамства па атамных пытаньнях абвясьціў, што МАГАТЭ было праінфармаванае аб тым, што адбываецца.

Разьвіцьцё Іранам новага пакаленьня цэнтрыфуг — машын, якія круцяцца са звышгукавой хуткасьцю, каб павялічыць колькасць ізатопу, які дзеліцца, — можа даць яму магчымасьць ўзбагачаць уран значна хутчэй.

Па дамове з шасьцю сусьветнымі дзяржавамі, Іран паабяцаў не пачынаць іх эксплюатацыі і ня ўводзіць у дзеяньне новых на працягу шасьці месяцаў. Але пагадненьне дазваляе працягнуць навукова-дасьледную дзейнасьць у гэтым пытаньні на заводзе ў Натанцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG