Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабілю з маладафронтаўцамі ва Ўкраіне прабілі колы


Мікалай Дземідзенка

Мікалай Дземідзенка

«За 90 км да Кіева нас спыніў атрад ДПС і падчас праверкі дакумантаў у машыны нехта прабіў колы», — паведаміў Радыё Свабода маладафронтавец Мікалай Дзямідзенка.

Мікалай з сябрамі выехаў зь Менску ўчора на аўтобусе. Учора вечарам міліцыя спыніла каля Мар’інай Горкі аўтобус зь беларусамі, якія ехалі на Эўрамайдан. Усяго ў аўтобусе было 52 пасажыры. Далей яны былі вымушаныя дабірацца аўтаспынам да Гомеля, а адтуль на машыне працягнулі шлях у Кіеў.

Дзямідзенка кажа, што на ўкраінскай мяжы іх 4 гадзіны даглядалі і дапытвалі па адным. «Яны прымушалі нас падпісаць дакумант, што мы ня будзем удзельнічаць у акцыі пратэстаў».

За 90 кілямэтраў да Кіева аўтамабіль спыніў атрад ДПС. «Пакуль у кіроўцы правяралі дакуманты, нам нехта прабіў колы», — паведаміў Дземідзенка. — Далей мы ізноў дабіраліся на папутках".

Такім чынам на дарогу зь Менску да Кіева сямёра маладафронтаўцаў патрацілі суткі. Цяпер яны на Майдане.
XS
SM
MD
LG