Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных прыхільніц экс-прэзыдэнта Эгіпту вызваляюць


Дэманстрацыя ў падтрымку Мурсі ў Каіры ў ліпені

Дэманстрацыя ў падтрымку Мурсі ў Каіры ў ліпені

У Эгіпце суд загадаў вызваліць з турмы 21 удзельніцу дэманстрацый у падтрымку зрынутага прэзыдэнта гэтай краіны Мухамэда Мурсі.

Чатырнаццаці жанчынам, якія атрымалі па 11 гадоў зьняволеньня, суд замяніў вырак на год з адтэрміноўкай. Сямі асуджаным непаўнагадовым дзяўчатам выракі памянялі на тры месяцы ўмоўна.

Адвакат асуджаных заявіў, што будзе падаваць апэляцыю, каб яго падабаронных прызналі невінаватымі ў закліках да гвалту.

Прысуды жанчынам і дзяўчатам, вынесеныя ў кастрычніку, выклікалі абурэньне ў Эгіпце і асуджэньне з боку міжнародных праваабарончых групаў.
XS
SM
MD
LG