Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША: дыпляматыя з Іранам залежыць ад вайсковай моцы


Чак Хэйгел на вайсковым караблі ў Пэрсыдзкай затоцы 6 сьнежня

Чак Хэйгел на вайсковым караблі ў Пэрсыдзкай затоцы 6 сьнежня

Міністар абароны ЗША Чак Хэйгел прыбыў у Аўганістан, каб наведаць разьмешчаныя там амэрыканскія войскі.

Візыт адбываецца на фоне спрэчак паміж Вашынгтонам і Кабулам – прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай адмаўляецца падпісваць пагадненьне, якое дазволіла б войскам НАТО знаходзіцца ў гэтай краіне пасьля 2014 году.

Паводле амэрыканскіх чыноўнікаў, сустрэча Хэйгела і Карзая не заплянаваная, але прэсавы сакратар Карзая сказаў, што аўганскі прэзыдэнт сёньня сустрэнецца з Хэйгелам.

Раней сёньня ў Бахрэйне амэрыканскі міністар запэўніў саюзьнікаў у Пэрсыдзкай затоцы, што заходнія дыпляматычныя высілкі у адносінах з Іранам нельга «няправільна трактаваць», і што посьпех дыпляматыі ў гэтым выпадку залежыць ад вайсковай моцы ЗША.
XS
SM
MD
LG