Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нельга здымаць санкцыі зь беларускіх чыноўнікаў, — лічыць Ігар Аліневіч


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязень Ігар Аліневіч у лісьце дамоў пракамэнтаваў прапановы пэўных грамадзкіх актывістаў Беларусі зьменшыць сьпісы неўязных ў Эўразьвяз.

Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, калі зьняць санкцыі супраць некаторых дырэктараў прадпрыемстваў ды кіраўнікоў навучальных устаноў, актывізуецца дыялёг беларускіх уладаў з Эўропай, а гэта ў лепшы бок адаб’ецца на палітычнай сытуацыі ў краіне, якой вельмі патрэбная лібэралізацыя.

Вунь расейскія „жулікі“ гадамі адпачывалі ў сваіх Куршавэлях, але нешта не становяцца лепшымі і больш дэмакратычнымі
Гэта пазыцыя спарадзіла палеміку сярод беларускіх апазыцыянэраў, грамадзкіх актывістаў і праваабаронцаў. Ігар Аліневіч, паводле ягонай маці Валянціны Аліневіч, на баку тых, хто супраць зьмякчэньня санкцыяў.

«Наіўна верыць ўва ўтопію. Вунь расейскія „жулікі“ гадамі адпачывалі ў сваіх Куршавэлях, але нешта не становяцца лепшымі і больш дэмакратычнымі».

Гэта ён пра тое, што калі больш пускаць нашых людзей у Эўропу, то яны вернуцца з эўрапейскімі маральнымі каштоўнасьцямі і пачнуць інакш сябе паводзіць. І працягвае:

«Але чаго іншага чакаць? Сёньняшняя сытуацыя яўна не спрыяе выхаваньню сумленьня і мужнасьці, таму і на гэтак званай грамадзянскай супольнасьці гэта мусіць адбіцца».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў у наваполацкай калёніі паводле абвінавачваньня ў нападзе на афіцыйныя будынкі. Падпісваць прашэньне аб памілаваньні палітвязень адмовіўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG