Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прыедзе на пахаваньне Мандэлы


Барак Абама
Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на наступным тыдні прыбудзе ў Паўднёвую Афрыку, каб узяць удзел у цырымоніі разьвітаньня з Нэльсанам Мандэлам. Пра гэта паведамілі ў Белым доме.

Ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру, змагар супраць апартгэйду, першы чарнаскуры прэзыдэнт Паўднёваафрыканскай рэспублікі Нэльсан Мандэла памёр 5 сьнежня пасьля працяглай хваробы.

Свае спачуваньні ў сувязі са сьмерцю ўжо выказалі генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG