Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьня ў ЦАР: Ісламісты хадзілі ад дзьвярэй да дзьвярэй і забівалі хрысьціянаў


Прадстаўнікі Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы паведамілі, што за два мінулыя дні ў сталіцы краіны Бангі загінулі 281 чалавек.

Масавыя забойствы адбыліся ў выніку канфлікту паміж ісламістамі з паўстанцкай групоўкі Селека і хрысьціянамі, якія пражываюць у Бангі.

Пастар Антуан Мбао Бога, які прадстаўляе Міжнародны Чырвоны крыж, заявіў , што колькасьць ахвяраў будзе павялічвацца і заўтра, як ён выказаўся, мы станем сьведкамі жахлівага, жахлівага дня. Таму што выявіцца яшчэ большая колькасьць ахвяраў гвалту ў Бангі. Сьведкі гвалту, які адбыўся ў Бангі за апошнія дні, кажуць, што ваеўнікі Селека хадзілі па горадзе ад дзьвярэй да дзьвярэй у пошуках хрысьціянаў і забівалі іх. Сьвятары з каталіцкіх місіяў у Бангі сьцьвярджаюць, што Селека праводзіць сапраўдную разьню.

У чацьвер і ў пятніцу ў ЦАР ў тэрміновым парадку са згоды Рады бясьпекі ААН прыбылі францускія парашутысты, каб спыніць эскаляцыю гвалту, які разгарнулася ў гэтай былой калёніі Францыі. На сустрэчы лідэраў афрыканскіх краін у Парыжы прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што крызіс у ЦАР даказвае тэрміновую неабходнасьць стварэньня ўласных сілаў бясьпекі на кантынэнце. Ён абвясьціў, што Францыя гатовая штогод навучаць 20 тысяч афрыканскіх салдатаў і прадастаўляць афіцэрскі склад для камандных структураў адзіных сілаў бясьпекі.

На працягу доўгага часу Францыя спрабавала дыстанцыявацца падзеяў у Французскай Афрыцы пасьля атрыманьня калёніямі незалежнасьці, былая мэтраполія падтрымлівала ў іх аўтарытарныя рэжымы ў абмен на зручную арганізацыю францускага бізнэсу ў гэтых краінах.

Ісламісты ў Бангі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG