Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць прадуктаў, ад якіх вы сапраўды таўсьцееце


Паколькі атлусьценьне стала праблемай ва ўсім сьвеце і прыводзіць да небясьпечных для жыцьця хваробаў, важна ведаць тыя прадукты, якія гарантавана зробяць вас тлустымі.

Праверце ніжэй прыведзены сьпіс і паспрабуйце пазьбегнуць гэтых прадуктаў.

Штучныя падсалоджвальнікі


Той факт, што дыетычная газіроўка мае менш калёрый і менш цукру, чым звычайныя газаваныя напоі, не азначае, што яна карысная для здароўя. Дасьледаваньні паказалі, што людзі, якія п'юць два або больш дыетычных газаваных напояў на дзень, у пяць разоў часьцей робяцца тлустымі ў параўнаньні з тымі, хто пазьбягае піць содавую. Дасьледаваньні таксама паказалі, што штучныя падсалоджвальнікі выклікаюць такі самы ўсплёск інсуліну, як і звычайны цукар.

Белы цукар


Ён поўны калёрый, якія зводзяць на нішто здаровае харчаваньне. У сьвеце шмат людзей, якія маюць залежнасьць ад салодкага. Калі ўзровень цукру ў крыві высокі, вы на ўздыме. Калі ўзровень цукру нізкі, вы адчуваеце сябе цалкам вычарпаным, вам хочацца салодкага. Цукар ня мае карысных рэчываў або вітамінаў, проста шмат калёрый, якія перапрацоўваюцца ў тлушч.

Сыр


У сыры вялікая колькасьць тлушчу і ён цяжка пераварваецца, што выклікае павелічэньне вагі. Самая тлустая ежа ў сьвеце, як мяркуюць – смажаны сыр.

Клейкавіна


Прадукты, багатыя на клейкавіну, прыводзяць да атлушчэньня, найбольш клейкавіны ва ўпакаваных прадуктах. Заўсёды чытайце этыкеткі: у такіх прадуктах поўна цукру і крухмалу.

Бульба


Яна ў лідэрах сярод прадуктаў, ад якіх людзі тлусьцеюць. Дасьледаваньне паказала, што атлусьценьню спрыяе бульба ў любым выглядзе – ці то смажаная, ці то чыпсы, ці нешта яшчэ.

Алькаголь


Ён блякуе здольнасьць арганізму спальваць тлушч. Алькаголь павялічвае выпрацоўку картызолу, які захоўвае тлушч і разбурае цягліцы. Страта мышачнай масы можа запаволіць мэтабалізм і палегчыць набіраньне вагі. Акрамя таго, алькаголь выклікае зьніжэньне ўзроўню тэстастэрону ў мужчын – гармону, які дапамагае спальваць тлушч.

Белыя вугляводы


Ад белага рысу, макаронных вырабаў, белага хлебу і крухмалаў паўнеюць, бо гэта прадукты з высокім глікемічным індэксам. Дасьледаваньні паказваюць, што такія вугляводы зьяўляюцца праблемай для людзей, якія хочуць скінуць вагу: спажываньне няправільных вугляводаў спрыяе выпрацоўцы тлушчу.

Тлушчы і алеі


Асабліва яны шкодныя, калі на іх смажаць альбо калі яны ўваходзяць у склад хлебабулачных вырабаў. Зь іншага боку, аліўкавы алей мае істотныя перавагі для здароўя, нягледзячы на тое, што ў ім шмат калёрый.

Перапрацаваныя прадукты


Яны амаль цалкам складаюцца з калёрыяў і ня ўтрымліваюць пажыўных рэчываў. У замарожаную ежу, падрыхтаваную для мікрахвалёвай печкі, кладуць шмат натрыю і тлушчаў, каб захаваць водар. Такія прадукты выклікаюць ацёкі, надзіманьне жывата, павышаюць рызыку ўзьнікненьня дэпрэсіі. Ніводны прадукт зь перапрацаванага мяса – як, напрыклад, бэкон, каўбасы, хот-догі – ня можа лічыцца бясьпечным для ўжываньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG