Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» зможа стаць лоўкостам


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце паляцела ў Лёндан на пахаваньне Маргарэт Тэтчэр рэйсам авіякампаніі танных палётаў Wizzair
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце паляцела ў Лёндан на пахаваньне Маргарэт Тэтчэр рэйсам авіякампаніі танных палётаў Wizzair
Галоўнай перашкодай да зьяўленьня беларускіх лоўкостаў было заканадаўства. У адпаведнасьці з папраўкамі ў Паветраны кодэкс, беларускія авіякампаніі змогуць значна зьнізіць цэны на пералёты.

У Паветраным кодэксе Беларусі зьявіцца тэрмін «лоўкост», а гэта азначае, што авіяквіткі могуць значна патаньнець. Папраўкі ў Паветраны кодэкс па ўвядзеньні ў Беларусі лоўкостаў у пасажырскіх авіяперавозках прыняты ў другім чытаньні.

Парлямэнтары ўхвалілі ўвядзеньне так званых незваротных тарыфаў («лоўкост»), што дазволіць беларускім авіяцыйным арганізацыям праводзіць гнуткую тарыфную палітыку. Пры гэтым колькасьць лоўкоставых прапановаў не павінна перавышаць 30% ад агульнай колькасьці квіткоў на маршруце. Дзякуючы зьяўленьню нізкага цэнавага сэгмэнту, «Белавія» і іншыя беларускія авіяперавозьнікі змогуць больш актыўна канкураваць з замежнымі.

Цяпер найбліжэйшыя да Беларусі аэрапорты, іх яшчэ назваюць «хабамі», куды лётаюць «лоўкосты» — у Варшаве, Кіеве, Вільні і Коўне. Квіткі на пералёты Wizzair, Ryainair, EasyJet дазваляюць з суседніх сталіцаў за некалькі дзясяткаў даляраў дабрацца да Рыму, Барсэлёны ці Брусэлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG