Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гарадзенскі патрыёт Зьміцер Іваноўскі


Зьміцер Іваноўскі
Зьміцер Іваноўскі

Ня стала гарадзенскага мастака Зьмітра Іваноўскага, ён быў маім аднагодкам. Якім мне запомніцца гэты чалавек? Калі сьцісла: беларускім патрыётам з каталіцкай сям’і.

Наша першае знаёмства было ня вельмі ўдалым: дваццаць гадоў таму ўлетку ён зайшоў у рэдакцыю «Пагоні» на Дамініканскай вуліцы ў Горадні, каб запрасіць на сваю першую выставу. Але ў мяне не хапала людзей, не хапала матэрыялаў, і я забыўся: з газэты нікога не было на адкрыцьці, і мастак, канечне, пакрыўдзіўся. Але потым бываў у «Пагоні», стаў адным зь яе самых прыхільных чытачоў.

Зьміцер быў сябра таварыства народных майстроў, ён аддаваў сябе любімай працы — жывапісу, але ня меў вышэйшай мастацкай адукацыі. Як любіў казаць наш агульны прыяцель журналіст, краязнаўца Вітольд Іваноўскі, у Дзімы найлепш атрымліваліся краявіды: дрэвы, прырода, таму яму ня варта было брацца за іншыя тэмы. Аднак мастака прыцягвалі гістарычныя падзеі. І вось мы бачым на палотнах, як беларускія рыцары зьбіраюцца каля Каложы, каб пераправіцца ў гэтым месцы, дзе быў брод, церазь Нёман і вырушыць на Грунвальд. Альбо вось і бітва з крыжакамі, якія мноства разоў зьяўляліся пад мурамі гарадзенскага замка.

На Іваноўскага зрабіў уплыў Алесь Белакоз, у школе ў якога ён вучыўся, бо сам паходзіў з Гудзевічаў. Іваноўскі быў гарачым прыхільнікам роднай мовы, размаўляў па-беларуску. Ён быў у ранейшыя часы адным з самых актыўных людзей у гарадзкой арганізацыі БНФ. Менавіта ў сядзібе БНФ на вуліцы Маркса была пастаянная выстава партрэтаў гістарычных дзеячаў ягонага пэндзля. Гэта быў гонар нашай зямлі: вялікія князі, але прысутнічаў і Мураўёў-вешальнік, якому мастак замяніў твар на твар аднаго сучаснага палітыка.
Як шчырага гарадзенца, як каталіка яго турбавала тое, што зьнішчаны пры Хрушчове самы стары касьцёл Горадні ўлады ня хочуць аднаўляць

Як шчырага гарадзенца, як каталіка яго турбавала тое, што зьнішчаны пры Хрушчове самы стары касьцёл Горадні ўлады ня хочуць аднаўляць. На месцы, дзе ў зямлі яшчэ захаваліся яго падмуркі, Іваноўскі зь вернікамі ставілі крыж, запальвалі зьнічы, маліліся. Неаднойчы ён трапляў у пастарунак.

У адной маёй кніжцы захаваўся рэпартаж: аднойчы (гэта здарылася 1 лістапада) каля бюста Янку Купалу ў Горадні міліцыянты схапілі (наехала адначасова некалькі «варанкоў») 23 чалавекі, якія, трымаючы ў руках запаленыя зьнічы, чыталі вершы паэта. Усіх завезьлі ў суд. І вось у кнізе —сьведчаньне Іваноўскага: «Я сам каталік, а ўсе каталікі ў гэты дзень запальваюць сьвечкі і кладуць кветкі да магіл і помнікаў. Мы прыйшлі, каб ушанаваць памяць Янкі Купалы — сьвятога для беларусаў. А тут міліцыя пачала ўсіх хапаць. На пытаньне „хто і завошта?“ нам адказалі — калі ўсіх пасадзяць у машыны, тады і прозьвішчы назавуць».

Канечне, ён быў мастацкай натурай, творцам. Але ня мог заставацца ў баку ад патрыятычнай справы. Напачатку 2000-х гадоў яму давялося трапіць, думаю, што не зусім у сваю талерку: стаць прадстаўніком прадпрымальнікаў, выходзіць зь імі на плошчу, выступаць, зьвяртацца да міліцыянтаў, а потым нават хадзіць на перамовы з начальствам у аблвыканкам. Думаю, гэта ўсё адбілася і на ягоным здароўі. Тым больш, яму давялося адмовіцца неўзабаве ад грамадзкай дзейнасьці і сысьці ў майстэрню. Прычына: яго так часта затрымлівалі, што міліцыянты папярэдзілі: наступнае затрыманьне будзе азначаць крымінальную справу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG