Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16-гадовы гвалтаўнік атрымаў 9 гадоў калёніі


Пачаў дзейнічаць прысуд у дачыненьні да 16-гадовага жыхара вёскі Казлоўка Сьветлагорскага раёну, сына памочніка выхавальніка дзіцячага дому сямейнага тыпу.

Яго зьвінавацілі ў згвалтаваньні і гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў адносінах да дзяўчынак сямі, дванаццаці і трынаццаці гадоў.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

21 лістапада быў агучаны прысуд у дачыненьні да абвінавачанага — 9 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў выхаваўчай калоніі.

Абвінавачваны не абскардзіў прысуд.

Сваю віну падлетак прызнаў часткова.

Крымінальная справа першапачаткова была заведзеная супраць 43-гадовага памочніка выхавальніка дзіцячага дому сямейнага тыпу аддзела адукацыі Сьветлагорскага райвыканкаму. Разам з жонкай яны выхоўвалі 13 дзяўчынак — сацыяльных сірот. Мужчыну затрымалі вясной 2013 году па падазрэньні ў згвалтаваньні адной зь іх. Гэта здарылася пасьля таго, як высьветлілася, што дзяўчынка-выхаванка цяжарная. Расьсьледаваньне выявіла, што падобныя дзеяньні памочнік выхавальніка учыняў таксама ў дачыненьні да іншых дзяўчынак, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG