Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: У нас пакуль няма свайго Мандэлы


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрвію Радыё Свабода кажа, што ведаў асабіста толькі палітычнага апанэнта Нэльсана Мандэлы — Фрэдэрыка Вілема дэ Клерка, які ўзначальваў Нацыянальную партыю і разам зь якім Нэльсан Мандэла ў 1993 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Пра памерлага змагара супраць апартэіду Нэльсана Мандэлу Станіслаў Шушкевіч сказаў, што жыцьцё і дзейнасьць гэтага палітыка — гэта прыклад мудрасьці:

«Гэта выключны чалавек і прыклад неверагоднай мудрасьці, якую ён прадэманстраваў пасьля 27 гадоў знаходжаньня ў турме. Гэта проста цуд, што такі чалавек быў. Я асабіста, калі дзесьці зьяўляюцца расісцкія замахі, заўсёды ўзгадваю прыклад Нэльсана Мандэлы — прыклад вялікай чалавекчай мудрасьці на афрыканскім кантынэнце.

Я лічу, што гэта вялікая страта для Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, таму што Нэльсан Мандэла быў сымбалем і сьцягам гэтай краіны. Можна толькі выказаць спачуваньне яе грамадзянам, а таксама ўсім сваякам і сябрам Нэльсана Мандэлы.

Нам патрэбны наш беларускі Мандэла. А ў нас пакуль што яго няма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG