Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі часопіс Forbes прадставіў штогадовы рэйтынг «Найлепшыя краіны для бізнэсу». Беларусь не ўвайшла ў рэйтынг.

Сьпіс ачолілі Ірляндыя, Новая Зэляндыя і Ганконг.

Рэйтынг суседніх зь Беларусьсю краінаў:

Літва — 25-е месца
Латвія — 35-е
Польшча — 39-е
Расея — 91-е.

Forbes прааналізаваў сытуацыю ў 145 дзяржавах сьвету па 11 крытэрах, важных для бізнэсу:

  • узровень асабістых свабодаў грамадзянаў
  • абарона правоў уласнасьці і інвэстыцыяў
  • стабільнасьць цэнаў
  • наяўнасьць бар’ераў для экспарту і імпарту тавараў і паслугаў
  • узровень разьвіцьця тэхналёгіяў
  • укараненьне інавацый
  • ступень уплыву дзяржавы на бізнэс
  • карупцыя
  • падатковы цяжар
  • стан рынку акцый.

Дадзеныя зьбіраліся па выніках дасьледаваньняў арганізацый Freedom House, Heritage Foundation, Property Rights Alliance, Transparency International, Усясьветны банк і Ўсясьветны эканамічны форум, перадае Інтэрфакс.


У рэйтынгу Doing Business Беларусь на 63-м месцы


У рэйтынг Doing Business, які штогод рыхтуецца экспэртамі Ўсясьветнага банку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі, сёлета Беларусь разьмясьцілася на 63-м месцы паводле ўмоваў вядзеньня бізнэсу сярод 189 краін.

Рэйтынг выводзіцца паводле ключавых аспэктаў нарматыўна-прававога рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці, ён улічвае рэформы, праведзеныя ў краінах за мінулы год.


XS
SM
MD
LG