Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Ляжачы пратэст пад Генэральнай пракуратурай


Украінскі «Дэмакратычны альянс» арганізоўвае перад будынкам Генэральнай пракуратуры Ўкраіны ляжачы пратэст.

Удзельнікі акцыі лягуць перад будынкам, каб перакрыць сваімі целамі ўваход.

Такім чынам актывісты патрабуюць вызваленьня дзевяці чалавек, затрыманых на Банкавай вуліцы 1 сьнежня.

«Пераступілі цераз закон — пераступайце цераз украінскіх грамадзянаў» — такі галоўны лёзунг пратэсту.

Ужо другія суткі пад будынкам Генэральнай пракуратуры Ўкраіны працягваюцца мітынгі з патрабаваньнем да генпракурора Віктара Пшонкі вызваліць незаконна, як сьцьвярджаюць актывісты, затрыманых удзельнікаў Эўрамайдану.

6 сьнежня пракуратура Ўкраіны дапытае міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанку ў якасьці сьведкі падзей 30 лістапада ў Кіеве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG