Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынская мова ў Малдове стала дзяржаўнай


Праэўрапейская дэманстрацыя ў Кішынёве

Праэўрапейская дэманстрацыя ў Кішынёве

Канстытуцыйны суд Малдовы растлумачыў сваё рашэньне прыярытэтам Дэклярацыі аб незалежнасьці Рэспублікі Малдова над канстытуцыяй краіны. У першым дакумэнце менавіта румынская мова названая дзяржаўнай, перадае РИА Новости.

«Дэклярацыя аб незалежнасьці зьяўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі. У выпадку разыходжаньняў тэкст Дэклярацыі пераважае. Рашэньне канчатковае і абскарджаньню не падлягае», – заявіў старшыня КС Аляксандар Тэнасе.

Гэтае рашэньне Канстытуцыйнага суда прынятае пасьля разгляду запытаў з гэтай нагоды ад прадстаўнікоў лібэральнай і лібэральна-рэфарматарскай партыі Малдовы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG