Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы чэскі амбасадар у Менску плянуе засвоіць беларускую мову


Мілан Экерт

Мілан Экерт

У студзені 2014 году сваю працу ў Менску пачне новы амбасадар Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Мілан Экерт. Ён адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

РС: Як даўно вы працуеце ў чэскай дыпляматыі?

Экерт: Я працую ў МЗС ад 2006 году і пасьля двух гадоў працы ў міністэрстве правёў чатыры з паловай гады ва Ўкраіне. Місія ва Ўкраіне была даволі цікавай і прынесла мне цэлы шэраг цікавай інфармацыі, якую, спадзяюся, можна будзе выкарыстаць і ў маёй місіі ў Беларусі. Напэўна ж, будзе вельмі цікава параўнаць жыцьцё ва Ўкраіне, у Беларусі і ў Чэхіі.

РС: Ці Вы ведалі што раней пра Беларусь?

Экерт: Толькі як студэнт, у рамках звычайнага курсу геаграфіі. Тым ня менш, з часам, калі я яшчэ быў ва Ўкраіне, я меў магчымасьць даволі актыўна працаваць зь Беларусьсю.

РС: Ці ведаеце вы нейкія ўсходнеславянскія мовы?

Экерт: Ну, вядома, расейскую, трохі вучыў польскую, ну і само сабой ва Ўкраіне я вучыў украінскую. Беларуская мова для мяне вельмі цікавая. Яна крыху падобная, як да ўкраінскай, гэтак і да польскай. Гэта вельмі цікавая, прыемная і гукапісная мова.

РС: Справіцеся зь ёй у Беларусі?

Экерт: Спадзяюся.

РС: А калі вы прыедзеце ў Менск?

Экерт: Думаю, што недзе ў канцы студзеня наступнага году. Урад ўжо ухваліў маё прызначэньне, прэзыдэнт яго зацьвердзіў, беларускі бок ужо даў сваю згоду, цяпер я толькі чакаю даверчы ліст, які мае прыйсьці найбліжэйшымі днямі.
XS
SM
MD
LG