Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянкову далі год калёніі строгага рэжыму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:14 0:00
Наўпроставы лінк

Парфянкову далі год калёніі строгага рэжыму

Парфянкова асудзілі на год калёніі

абноўлена

У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся суд над былым палітвязьнем Васілём Парфянковым.

16:44 5.12.2013
Васіля Парфянкова асудзілі на 1 год калёніі строгага рэжыму.

Журналістам ён сказаў, што такога пакараньня не баіцца й іншага пакараньня не чакаў.
16:07 5.12.2013
У працэсе над Парфянковым выступіў адвакат. Спрэчкі скончыліся. Судзьдзя выйшаў для вынясеньня прысуду.

Адвакат просіць апраўдаць Парфянкова паводле артыкулу 421 (аб парушэньні прэвэнтыўнага нагляду), а таксама просіць прызначыць комплексную экспэртызу прымусовага накіраваньня ў ЛПП.

У апошнім слове Парфянкоў не прызнаў сябе вінаватым. Сказаў, што ён звычайны беларус, які не задаволены цяперашняй уладай. Уладзе такія людзі не патрэбныя, таму яго хочуць ізаляваць ад грамадзтва. «Я не злачынца, я ня злодзей, я звычайны беларус», — сказаў Парфянкоў.

Што да прэвэнтыўнага нагляду, ён сказаў, што ніколі яго не прызнаваў і лічыць усе захады супраць яго незаконнымі і не прызнае свае парушэньні. Яго прывезьлі да мэдыкаў, памерылі ціск, ударылі малаточкам па калене, — і пасьля гэтага прызначылі яму 2-ю ступень алькагалізму. Гэтак з кожнага можна зрабіць алькаголіка, кажа Парфянкоў.
15:10 5.12.2013
Васіль Парфянкоў адмовіўся даваць паказаньні ў судзе. Ён заявіў, што гэты суд — гэта чарговая спроба ізаляваць яго за грамадзкую дзейнасьць.

Парфянкова абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу).

Паколькі Парфянкоў з 21 верасьня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілякторыі № 1 Сьветлагорску, яго на суд прывязлі пад канвоем.
Васіль Парфянкоў (зьлева) у залі суду
Васіль Парфянкоў (зьлева) у залі суду
15:10 5.12.2013
Палітвязень Васіль Парфянкоў 9 лютага быў вызвалены з Баранавіцкага сьледчага ізалятару № 6, на тэрыторыі якога месьціцца арыштны дом.

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў ужо быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянков ў грамадзка-палітычным жыцьці.

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

З канца верасьня Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілякторыі ў Сьветлагорску. Там Васілю Парфянкову давядзецца прабыць год. У ЛПП Васіля Парфянкова накіравалі прымусова. Гэтак вырашыў Першамайскі суд Менску на падставе некалькіх пратаколаў аб адміністрацыйных парушэньнях, якія на яго склала міліцыя.

22 лістапада стала вядома, што міліцыя адмовіла Васілю Парфянкову ў пераводзе са сьветлагорскага ў дзяржынскі ЛПП. У дакумэнце з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, які ён атрымаў, аб прычынах нічога не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG