Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: пракуратура вынесла папярэджаньне журналістам


Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча папярэдзілі за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Спыняць сваёй журналісцкай дзейнасьці яны не зьбіраюцца.

Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч былі выкліканыя ў пракуратуру, дзе ім паказалі здымкі, на якіх яны бяруць інтэрвію для польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат». Гэта адбывалася ў Сьвіслачы 27 кастрычніка, калі там адзначаліся 150-я ўгодкі паўстаньня Каліноўскага.

Паводле існуючага заканадаўства ў выпадку паўторнага папярэджаньня на працягу года абодвум пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Алесь Дзянісаў сказаў «Свабодзе», што гэтае папярэджаньне яго не напалохала, але з другога боку ён рэальна разумее магчымыя наступствы:

«Асабліва нічога ня хочацца тут камэнтаваць, паколькі з працай журналістаў у Беларусі як бы ўсім усё зразумела. Вядома, што пасьля другога папярэджаньня яны могуць завесьці адміністрацыйную справу і вядома, што калі ўлады захочуць абмежаваць нашу працу максымальна, то яны могуць гэта зрабіць».

Беларуская асацыяцыя журналістаў доўгі час вядзе змаганьне за зьмены ў Закон «Аб сродках масавай інфармацыі» і адмену практыкі акрэдытацыі, якая зьяўляецца нагодай да рэпрэсій супраць незалежных журналістаў, але пакуль безвынікова.

Алесь Кіркевіч паведаміў Свабодзе, што адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэньні ў пракуратуры:

Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

«Гэта звычайная практыка ў нашай краіне, калі ты ідзеш працаваць у незалежную журналістыку, ты ўжо заранёў павінен быць гатовы да падобных „падарункаў“, дарэчы, гэты яшчэ не самы прыкры. Ну што рабіць? Не я першы, не я апошні...».
XS
SM
MD
LG