Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіева хочуць вызваліць будынкі ад мітынгоўцаў


Прадстаўнікі Дзяржаўнай выканаўчыя службы Ўкраіны сёньня раніцай прыбудуць да будынкаў Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі і Кабінэта міністраў, каб зачытаць мітынгоўцам рашэньне суда, якім забаронена блякаваць працу гэтых будынкаў.

У ведамстве адзначылі, што пасьля зачытваньня судовага рашэньня пачнуць выконваць гэтае распараджэньне.

«5 сьнежня 2013 у 10:00 каля цэнтральнага ўваходу будынка ўрада і у 11:00 каля будынку Кіеўскага гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі пачнецца выкананьне рашэньняў суда аб забароне любым асобам зьдзяйсьняць дзеяньні па блякаваньні ўрада і КГДА»,— гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні на сайце выканаўчай службы.

Кіеўская гарадзкая адміністрацыя, будынак якой стаў «штабам рэвалюцыі», тым часам праводзіць свае выязныя паседжаньні ў раённых адміністрацыях Кіева, чыноўнікі скардзяцца, што ім замінаюць працаваць дэманстранты, даводзяць што дэпутатам трэба прымаць гарадзкі бюджэт.

Кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў Украіны таксама патрабуе, каб дэманстранты пакінулі іх памяшканьне на Майдане незалежнасьці. Гэты будынак дэманстранты фармальна арандуюць за 500 грыўняў у дзень.
XS
SM
MD
LG