Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: кліентаў прастытутак будуць штрафаваць


Прастытуцыя не забароненая ў Францыі, але работніцы сэкс-індустрыі пратэстуюць супраць сутэнёрства і гандлю людзьмі

Прастытуцыя не забароненая ў Францыі, але работніцы сэкс-індустрыі пратэстуюць супраць сутэнёрства і гандлю людзьмі

Нацыянальны сход Францыі ўхваліў закон, які прадугледжвае штрафы для кліентаў сэкс-індустрыі, паведамляе Бі-бі-сі.

Паводле новага закону, за спробу скарыстацца платнымі сэксуальнымі паслугамі ўводзіцца штраф ад 1,5 да 3 тысяч эўра.

Пры гэтым пакараньні ўласна за акты прастытуцыі не прадугледжаныя.

Прыхільнікі закону лічаць, што самі прастытуткі не павінны перасьледавацца ўладамі, бо часьцяком зьяўляюцца ахвярамі груповак, якія займаюцца гандлем людзьмі.

Закон павінен быць таксама разгледжаны і верхняй палатай францускага парлямэнту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG