Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску ў сям’і працоўных. Скончыў вечаровую школу № 5 у Заводзкім раёне сталіцы. Працаваў у розных прыватных фірмах, у тым ліку быў бармэнам і адміністратарам менскага гей-клюбу «6_А», які пад ціскам уладаў быў вымушаны зачыніцца сёлета ў сакавіку пасьля 10 гадоў працы.

Пастаянная сацыяльная гамафобія прывяла ў 2006 годзе ў праваабарончы ЛГБТ-актывізм, бо цяжка было мірыцца, што увесь час даводзілася таіцца, весьці чужое жыцьцё і чуць пра гомасэксуалаў абразы і стэрэатыпныя штампы. Ад 2009 году зьяўляецца старшынём праваабарончага праекту «Гейбеларусь», арганізатар менскіх гей-прайдаў у 2010–2012 гадах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG