Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведамілі ў прыёмнай Менскага мэтрапалітэну. У якасьці прычыны патлумачылі тое, што «было шмат нэгатыўных водгукаў».

4 снежня ў абед расейскамоўныя схемы менскага мэтро зьнялі з усіх станцый.

Схемы мэтрапалітэну, накладзеныя на састарэлую мапу гораду, былі падрыхтаваныя для замежнікаў, але ўтрымлівалі шмат фактычных памылак і былі вельмі нязручныя: станцыі на мапе пазначылі нумарамі, а іх назвы трэба было шукаць у легендзе схемы. Да таго ж, транслітарацыя ў назвах станцыяў была зробленая з расейскай мовы і абы-як: напрыклад, праспэкт Дзяржынскага падпісаны як «prosp. Dzeržinskogo», а станцыя «Маладзёжная» як «Molodyozhnaya»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG