Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў сёньня з візытам у Пэкін, дзе ён мае правесьці перамовы з кіраўніцтвам Кітая.

Галоўная тэма — скандал у сувязі з нядаўнім увядзеньнем Кітаем спэцыяльнай зоны апазнаваньня паветраных судоў у раёне Ўсходне-Кітайскага мора — там, дзе разьмешчаныя спрэчныя выспы, на якія прэтэндуюць і Кітай і Японія.

У сераду ж Міністэрства абароны КНР заявіла, што гатова да ажыцьцяўленьня поўнага кантролю над уведзенай 23 лістапада зонай апазнаваньня.

Напярэдадні Байдэн выказаў глыбокую занепакоенасьць у сувязі з дзеяньнямі Кітая.

Праз згаданую зону заўсёды лёталі ваенныя самалёты Японіі, ЗША і Паўднёвай Карэі, не паведамляючы пра гэта ўладам Кітая, які зараз патрабуе ад усіх зацікаўленых краін прадстаўляць палётныя пляны, а ў іншым выпадку пагражае для апазнаваньня ўздымаць у паветра ваенныя самалёты.

У Кітаі ж знаходзіцца і прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, нягледзячы на пратэсты грамадзян у Кіеве. Януковіч учора сустрэўся з губэрнатарам правінцыі Шаньсі.
XS
SM
MD
LG