Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгоўцы зноў рушылі блякаваць будынак ураду.

Першая калёна мітынгоўцаў з плошчы Незалежнасьці рушыла ў кірунку будынка Кабінэта міністраў. Як перадае карэспандэнт Свабоды, людзей прыкладна 2 сотні.

Лідэры апазыцыі напярэдадні назвалі галоўнай задачай на сераду — пікет пад будынкам ўрада. Апазыцыя плянуе не дапусьціць правядзеньня пасяджэньня Кабміна, якое заплянаванае на сёньня.

Галоўныя сілы праваахоўнікі цяпер засяродзіліся каля вуліцы Банкавай, дзе знаходзіцца адміністрацыя прэзыдэнта, на вуліцы Грушэўскага, дзе знаходзіцца ўрад, і паблізу Марыінскага парку, ля Вярхоўнай Рады. Затое міліцыі на Майдане Незалежнасьці практычна незаўважна.
XS
SM
MD
LG