Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рэальна можа прымусіць урад Украіны пайсьці ў адстаўку? Эфір зь Сяргеем Абламейкам. 20:00-21:00


Госьць эфіру – незалежны беларускі журналіст у Кіеве Юры Сьвірко.

Сярод тэмаў гутаркі зь ім:

– вынікі сёньняшняга дня процістаяньня ва Ўкраіне

– якія магчымасьці дамагацца адстаўкі ўраду дае апазыцыі ўкраінская канстытуцыя?

– што рэальна можа прымусіць урад або прэзыдэнта Ўкраіны пайсьці ў адстаўку?

Рэпартаж з Эўрамайдану нашай спэцыяльнай карэспандэнткі Аляксандры Дынько.

Віктар Януковіч губляе падтрымку на ўсходзе краіны. Аналіз аглядальніка Свабоды Робэрта Колсана.

А таксама:

Чым карупцыя ў Беларусі адметная ў параўнаньні з суседнімі краінамі? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

Адбор на «Эўрабачаньне-2014» чарговы раз суправаджаецца канфліктамі. Прадусары сьпявачкі Сары Окс заявілі пра прафанацыю праекту.

Апытаньне ў Гомелі. Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG