Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым: падпалілі царкву, сьвятар якой паехаў на Эўрамайдан


У Эўпаторыі ў ноч на аўторак невядомыя падпалілі адзіны ў горадзе храм Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата.

Згарэў яшчэ неўзьняты купал, які стаяў побач з храмам, сама царква таксама пацярпела, паведаміў каардынатар крымскага Эўрамайдану Андрэя Шчакун.

На месцы пажару знайшлі бутэльку са сьлядамі гаручай сумесі.

Міліцыя пачала справу паводле крымінальнага артыкулу пра наўмыснае пашкоджаньне чужой маёмасьці.

Яраслаў Гонтар, сьвятар Крыжаўзьвіжанскай суполкі ЎПЦ Кіеўскага патрыярхату, які апякуецца гэтай царквой, напярэдадні разам з групай вернікаў выправіўся ў Кіеў, каб удзельнічаць у Эўрамайдане.

айцец Ярослаў Гонтар

айцец Ярослаў Гонтар

XS
SM
MD
LG