Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клюб Casta Diva: Выклічам міліцыю на арганізатараў гей-прайду


Дырэктар прыватнага прадпрыемства «Астыка-сэрвіс», якому належыць клюб Casta Diva, Ігар Шабетнік катэгарычна супраць таго, каб у межах Менскага Гей-прайду 2013, які плянуецца правесьці 11–12 сьнежня, на ганку гэтага клюбу адбыўся сьвяточны мітынг-канцэрт, як заплянавалі арганізатары.

«Я не падтрымліваю гэтыя мерапрыемствы. Людзі, якія арганізоўваюць гей-парад, калісьці давялі да магілы клюб »6А", а зараз тое самае хочуць з намі зрабіць. Гэта помста за тое, што мы не супрацоўнічаем зь ім, што мы не дазволілі ім зьбіраць подпісы ў падтрымку гей-супольнасьці сярод наведнікаў нашага клюбу. Таксама я супраць падобных парадаў і іншых палітычна афарбаваных дзеяньняў, якія ладзіць гей-супольнасьць у Беларусі«, — заявіў Свабодзе Ігар Шабетнік.

Бізнэсовец пацьвердзіў, што ў клюбе Casta Diva зьбіраюцца прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў, але прыходзяць яны туды як прыватныя асобы, а не грамадзкія актывісты:

«Прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў прыходзяць у Casta Diva, добра праводзяць час, танчаць. Але мы не асабліва афішуем гэта. Людзі прыходзяць, таму што адчуваюць сябе ў нас у бясьпецы, і ім утульна. Але мы ня робім з гэта акцыю, ня робім тэатр».

Ігар Шабетнік сказаў, што не даваў дазволу выкарыстоўваць назву свайго клюбу ў кантэксьце Менскага Гей-прайду:

«Яны кажуць, што мітынг мусіць адбыцца каля клюбу. Гэта значыць каля нас і польскай амбасады, дзе ёсьць сапраўды зручная пляцоўка для правядзеньня нейкай маніфэстацыі. Але я катэгарычна супраць гэтага і зьбіраюся выклікаць міліцыю, каб там будуць адбывацца падобныя дзеяньні»,— такім чынам Ігар Шабетнік адрэагаваў на публікацыю на сайце Свабоды пра тое, што арганізатары Менскага Гей-прайду 2013 рыхтуюць публічныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендэраў.

Арганізатары запрасілі ў менскіх уладаў дазволіць правядзеньне двух акцыяў: 11 сьнежня ЛГБТ-актывісты хочуць правесьці прайд-марш па бульвары Шаўчэнкі і скончыць яго сьвяточным мітынгам-канцэртам ля ўваходу ў клюб «Casta Diva», 12 сьнежня актывісты просяць дазволіць правядзеньне мерапрыемства ў Парку дружбы народаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG