Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП рыхтуе акцыі ў падтрымку Майдану


Уладзімер Вуек
Уладзімер Вуек

Аб’яднаная грамадзянская партыя плянуе правесьці ў розных рэгіёнах Беларусі акцыі ў падтрымку Эўрамайдану. Заяўкі на іх правядзеньне прыканцы сьнежня падалі ў Гомелі, Берасьці, Магілёве і Бабруйску.

«Мэтай масавых акцый — мітынгаў і шэсьцяў — зьяўляецца выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у яго імкненьні жыць у Эўразьвязе» , — паведамляецца на сайце ucpb.org.

АГП выказала салідарнасьць з Майданам яшчэ на пачатку падзей, а «цяпер хваля салідарнасьці паднялася ў рэгіёнах» — напісана ў адмысловай заяве.

«Мы разам з тымі, для каго эўрапейскі выбар — гэта мэта і будучыня. Сёньня ў Кіеве вырашаецца ня толькі лёс украінцаў, але і ўсіх прыхільнікаў пераменаў на постсавецкай прасторы», — адзначаецца ў заяве.

«Мы падтрымліваем украінскі народ, што выйшаў на вуліцы Кіева ў імкненьні ўступіць у ЭЗ, — кажа лідэр берасьцейскай арганізацыі АГП Уладзімер Вуек. — Украінская сытуацыя можа стаць сур’ёзным фактарам, які паўплывае на разьвіцьцё падзеяў у Беларусі ў дэмакратычны бок. Акрамя таго, мы назіраем, што штодня ў Эўразьвяз імкнуцца тысячы людзей ня толькі ва Ўкраіне, але і ў Беларусі. Мы можам адсачыць гэта па колькасьці візаў, выдадзеных польскімі і літоўскімі консульствамі. Акрамя таго, Берасьце знаходзіцца практычна на мяжы з Украінай. Да іх Майдану нам рукой падаць ва ўсіх сэнсах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG