Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко прапануе Януковічу добраахвотна сысьці ў адстаўку


Віталь Клічко

Віталь Клічко

У Вярхоўнай Радзе скандуюць: «Рэвалюцыя! Рэвалюцыя!» і патрабуюць адстаўкі ўраду.

166 народных дэпутатаў Украіны ўнесьлі праект пастановы аб недаверы Кабінэту міністраў. Сьпікер Уладзімер Рыбак унёс пытаньне на разгляд сэсіі.

Перад тым Віталь Клічко, лідэр Партыі «Ўдар», якая разам з фракцыямі «Бацькаўшчыны» і Партыі Свабоды ўнесла праект пастановы парлямэнту аб недаверы ўраду, заявіў з трыбуны Вярхоўнай Рады:

«Я зьвяртаюся да прэзыдэнта Януковіча — ідзіце ў адстаўку, не заганяйце сябе і краіну ў тупік. Трэба абвясціць датэрміновыя выбары. Не падзяляць лёс дыктатараў, якія назаўсёды зьбеглі са сваіх краін... Пратэст людзей мірны. Людзей выгналі туды вашыя рашэньні».
XS
SM
MD
LG