Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Майдан у Бангкоку: Паліцыя здала сядзібу ўраду


Паліцыя ў сталіцы Тайлянду, Бангкоку, разабрала барыкады перад будынкам ураду, дазволіўшы пратэстоўцам увайсьці ў яго. Раней удзельнікі антыўрадавай дэманстрацыі пагражалі ўзяць ўстанову штурмам.

Маніфэстанты спрабуюць дамагчыся адстаўкі ўраду прэм’ер-міністра Тайлянду Інглак Чынават, якая прыйшла да ўлады ў выніку выбараў у 2011 годзе. Пратэстоўцы абвінавачваюць яе ў стварэньні карупцыйных схемаў і ў тым, што ўрад фактычна кантралюецца яе братам Таксінам – былым прэм’ер-міністрам, які ўцёк з краіны пасьля зьвяржэньня вайскоўцамі ў 2006 годзе.

Нечаканыя дзеяньні тайляндзкай паліцыі былі выкліканыя, хутчэй за ўсё, імкненьнем уладаў пазьбегнуць новых сутыкненьняў. У мінулыя дні ў сутычках дэманстрантаў з паліцыяй трое былі забітыя і больш за дзьвесьце – параненыя.
XS
SM
MD
LG