Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 сьнежня: Ізраільскае кіно ў Менску; Озі Осбарну 65; народзіны Міхася Кукабакі


Міхась Кукабака

Міхась Кукабака

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У кінатэатры «Цэнтральны» ў Менску пачынаецца трохдзённы Фэстываль ізраільскага кіно.

У кінатэатры «Перамога» працягваецца фэстываль фільмаў «Чалавечая годнасьць, роўнасьць і справядлівасьць», арганізаваны супольна Прадстаўніцтвам ААН і Прадстаўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі. У праграме фэстывалю – мастацкія фільмы, прадстаўленыя амбасадамі Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Украіны, Кубы. ЗША, Італіі, якія адлюстроўваюць самыя розныя аспэкты правоў чалавека. Пачатак сэансаў а 19.00.

3 сьнежня – Міжнародны дзень інвалідаў. День быў абвешчаны ААН у 1992 годзе з мэтай прыцягненьня ўвагі да праблемаў інвалідаў, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1586 – у Англію з Амэрыкі ўпершыню завезена бульба.

1621 – Галілеа Галілей вынайшаў тэлескоп.

1918 – Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск.

1967 – паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард ажыцьцявіў першую пасьпяховую перасадку сэрца.

У гэты дзень нарадзіліся:

1857 – ангельскі пісьменьнік польскага паходжаньня Джозэф Конрад.

1907 – беларускі паэт Рыгор Крушына.

1911 – італьянскі кампазытар Ніна Рота, аўтар музыкі да шматлікіх фільмаў Фэдэрыка Фэліні.

1926 – беларускі паэт Янка Юхнавец.

1936 – беларускі савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень Міхась Кукабака.

1948 – ангельскі рок-вакаліст Озі Осбарн.

У гэты дзень памерлі:

1894 – ангельскі пісьменьнік Робэрт Стывэнсан.

1919 – францускі мастак П’ер-Аўгуст Рэнуар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«У чорных бурках ходзяць горцы,
У белых жупанах — лiтоўцы,
А Кукабака — у ватоўцы,
Бо ў месьце, дзе зiмуюць ракi,
Худыя ракi-небаракi,
Прайшло жыцьцё у Кукабакi.

Ня бачыў там ён булак з макам
I еў счарсцьвелы хлеб са смакам,
Аднак на зло ўсiм злым сабакам
Ня стаў нi Букам ён, нi Бякам,
А так i выйшаў — Кукабакам,
Вясёлым, добрым Кукабакам».


Алег Мінкін, «Кукабака»
XS
SM
MD
LG