Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь па ўзроўні карупцыі сёлета заняла 123-е месца ў сьвеце. Гэткая самая пазыцыя ў яе была і летась. Адзіная розьніца ў тым, што сёлета апытаньнем ахапілі 177 краінаў, а летась — 174.

Узровень карупцыі ў дзяржаўным сэктары штогод вызначае міжнародная арганізацыя — Transparency International. Яна, паводле 13 экспэртных ацэнак, выводзіць спэцыяльны індэкс кожнай краіне, а пасьля складаецца адпаведны сьпіс. Чым вышэй у ім знаходзіцца дзяржава, тым меншы ў ёй узровень карупцыі.

Сёлета найлепшыя паказьнікі ў дзьвюх краінаў — Даніі і Новай Зэляндыі. Найгоршыя — у Аўганістана, Паўночнай Карэі і Самалі.

Беларусь, як і ў 2012 годзе, займае 123-е месца. Непадалёк ад яе — Азэрбайджан і Расея, якія дзеляць 127-е месца, а таксама і Казахстан, які ўтрымліваецца на 140-й пазыцыі.


Мапа карупцыі:


Чым сьвятлейшы колер, тым менш карумпаваная краіна. Шэры колер — няма дадзеных.

Чым сьвятлейшы колер, тым менш карумпаваная краіна. Шэры колер — няма дадзеных.



Карупцыя ў Беларусі і суседніх краінах


Краіна Месца ў рэйтынгу Індэкс карумпаванасьці
Беларусь 123 29
Польшча 38 60
Літва 43 57
Латвія 49 53
Расея 127 28
Украіна 144 25

Чым меншы індэкс, тым больш карумпаваная краіна. Прыкладам, Данія, якая лічыцца найменш карумпаванай краінай (1-е месца), мае індэкс 91, а Самалі, якая прызнаная найбольш карумпаванай (175-е месца), мае індэкс 8.


Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрый Вус так пракамэнтаваў Свабодзе вынікі гэтага рэйтынгу:

Дзьмітрый Вус

Дзьмітрый Вус

«А што магло ў нас за год зьмяніцца? Палітыка кіраўніцтва краіны застаецца той жа. І што можа зьмяніцца наагул, калі дзяржавай кіруе адзін і той жа чалавек?! І калі ён кіруе, як яму захочацца.

Хто мог бы супрацьстаяць карупцыі? Незалежныя мэдыі. Становішча зь імі ў Беларусі ўсім вядомае. Праваахоўныя органы?.. — Пра што тут гаварыць?

Мне падаецца, што 123-е месца яшчэ і заніжанае. На мой погляд, месца Беларусі ў гэтым рэйтынгу — у апошняй дзясятцы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG