Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе адзначылі 65-годзьдзе беларускага зьвязу


Калектыўнае фота зь сьвяткаваньня

Калектыўнае фота зь сьвяткаваньня

Згуртаваньню беларусаў Канады — 65 гадоў.

Перад пачаткам сьвяточнай імпрэзы ўдзельнікі сьвяткаваньня памаліліся за душы ўсіх спачылых сяброў Згуртаваньня, а таксама ваяроў Слуцкага Збройнага Чыну.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла са сьвяточнай прамовай.

Зь гістарычнай радзімы канадзкіх беларусаў павіншавалі былыя палітвязьні Зьміцер Дашкевіч і Павал Севярынец.

Па сканчэньні сьвяточнай імпрэзы некаторыя сябры накіраваліся да кансуляту Ўкраіны ў Таронта, каб выказаць сваю падтрымку ўкраінскай дыяспары за эўрапейскі выбар гэтай краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG