Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага міліцыянта Кіева звольнілі за разгон Майдану


Прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў кажа, што начальніка кіеўскай міліцыі Валерыя Карака звольнілі за гвалтоўны разгон Эўрамайдану 30 лістапада.

«Пасьля падзеяў зь пятніцы на суботу быў звольнены начальнік міліцыі, а з усімі работнікамі была праведзена жорсткая тлумачальная праца», — заявіў Азараў на сустрэчы з амбасадамі замежных кіраінаў, якія працуюць у Кіеве.

Пасьля падзеяў у ноч на 30 лістапада Карак заявіў пра адстаўку. Але яго часова адхілілі ад выкананьня службовых абавязкаў, пакуль ня скончыцца службовая праверка.
XS
SM
MD
LG