Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін пра падзеі ва Ўкраіне: гэта не рэвалюцыя, а пагром


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Падзеі ва Ўкраіне нагадваюць не рэвалюцыю, а пагром, мяркуе прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

«На мой погляд, гэта мала зьвязана з ўзаемадачыненьнямі Ўкраіны з Эўразьвязам», — заявіў Пуцін пасьля перамоваў са сваім армянскім калегам Сержам Саргсянам.

«Гэта ўнутрыпалітычны працэс, спроба апазыцыі разгайдаць дзейную легітымную ўладу ў краіне. Тое , што зараз адбываецца, кажа пра тое, што гэта, відаць па ўсім, добра падрыхтаваныя акцыі, і гэтыя акцыі, на мой погляд, больш падрыхтаваныя не да сёньняшніх падзеяў, яны рыхтаваліся да прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі вясной 2015», — цытуе Пуціна Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG